Экскурсія па фестывалі FRINGE «Сляды і пераходы» з Вольгай Мжэльскай у Варшаве

28.09.2025 17:00 - 20:00 Apteka Michała Mutniańskiego (ul. Nowy Świat 18) Бясплатнае



У нядзелю, 28 верасня, беларуская куратарка Вольга Мжэльская кліча на экскурсію па фестывалі сучаснага мастацтва FRINGE





У рамках фэста працуе 80 выстаў. Маршрут жа гэтага шпацыра аб’ядноўвае тры выставы, якія даследуюць памяць, духоўныя і культурныя традыцыі, а таксама іх супярэчлівасць.

 Злучаючы гэтыя праекты, экскурсія дазваляе дакрануцца да памяці тых, хто часта застаецца па-за афіцыйнымі наратывамі, але чый досвед фарміруе калектыўную і культурную памяць. 

Экскурсія пачынаецца з сольнай выставы Justyny Baśnik «Panaceum», дзе працы асвятляюць ролю зеляровак і даюць голас выключаным з дамінуючай гісторыі. 

Другая кропка — калектыўная выстава беларускіх і польскіх мастакоў «Un-packing: Прабелы ў памяці», якая паказвае складаную ідэнтычнасць Падляшша і дыялог мінуўшчыны з сучаснасцю.

 Завяршае маршрут «To Go Far Is To Return» Машы Мароз, дзе праз касмагонічныя міфы даследуюцца цыклічнасць, межавасць і адраджэнне. 


Мерапрыемства будзе на беларускай мове. 

Рэгістрацыі не патрэбна, проста прыходзьце. 



Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «МАЛЯВАНКА. 2.0» у Заслаўі

22.05.2026 10:00 - 29.05.2026 19:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Сустрэча «ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі» ў Мінску

27.05.2026 (19:00 - 21:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ