Экскурсія па неглюбскім ткацтве ў Гомелі

13.05.2022 18:00 - 19:30 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4) 2 рублі

13 траўня філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае на тэматычную куратарскую экскурсію па семантыцы незвычайнага арнамента неглюбскага ткацтва «Вялікая крывуля». Правядзе экскурсію, бадай, самы дасведчаны даследчык неглюбскай традыцыі ткацтва і арнаменту — Галіна Рыгораўна Нячаева.

Дата: 13 траўня

Час: 18:00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4, Гомель

«Калісьці мы, маладыя навуковыя супрацоўнікі Веткаўскага музея, адкрылі для сябе неглюбскае ткацтва і запісалі першыя назвы яго ўзораў. Сярод іх была загадкавая „Вялікая крывуля“. Нас уразілі знакі арнаменту: некаторыя знаходзіліся ў старажытных культурах. Яшчэ адно тагачаснае здзіўленне — тое, што знакі злучаюцца ў нейкія паслядоўнасці. Гэта значыць кампазіцыі падобныя на нейкія тэксты...» — кажа спадарыня Галіна.

Кошт — 2 рублі.


Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Беларускі размоўны клуб у Лодзі

06.09.2026 (14:00 - 16:00) MAL — Miejsce Aktywności Lokalnej (Legionów 20)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ