Экскурсія па выставе «Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны» ў Варшаве

26.02.2025 19:00 - 20:00 WOK (ul. Marszałkowska 34/50) Бясплатнае

 

У сераду, 26 лютага, у Варшаве ладзяць беларускамоўную экскурсію па выставе «Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны».






Разам з куратаркамі паглыбіцеся ў сэнсы і візуальныя вобразы выставы, а таксама абмяркуеце пытанні, якія яна ўздымае.


Прысвечана выстава 186-кіламетровай сцяне ў Белавежскай пушчы і чалавечаму крызісу вакол яе.

Сучасныя беларускія і польскія мастакі — Сяргей Шабохін, Пётр Пасевіч, Барталамей Келбовіч, Агнешка Каліноўская, Яўген Глушан, Ксенія Галубовіч, BZT, Pas — даследуюць, як сцены падзяляюць людзей і жывёл, а прырода становіцца палітычным сведкам.

Сцяна, пабудаваная ў Белавежскай пушчы ў 2021 годзе, каб спыніць мігрантаў, парушае лясную экасістэму, перашкаджае міграцыі жывёл, але не спыняе тых, хто бяжыць да свабоды і бяспекі.

Некаторыя з іх ніколі не пакінуць гэты лес — ужо зафіксаваныя дзясяткі смерцяў. Колькі яшчэ цел ляжыць, пакрытых імхом?


Удзел бясплатны. Запісвайцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава Ларысы Журавовіч «Чырвонае сонца» ў Магілёве

28.05.2026 17:00 - 05.07.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ