Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску

22.11.2022 - 30.03.2023 12:00 - 18:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13) Бясплатнае


22 лістапада ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску пачала працаваць часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Насустрач жыццю, насустрач будучыні», прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Алены Васілевіч.


Дата: з 22 лістапада па 30 сакавіка

Месца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул.М.Багдановіча, 13)


На выставе будуць прадстаўлены матэрыялы з фондаў музея, а таксама асабістыя рэчы, рэдкія выданні, фатаграфіі, мастацкія працы з сямейнага архіва, прадстаўленыя сынам пісьменніцы Уладзімірам Васілевічам. Экспазіцыю аздобяць ілюстрацыі мастакоў з выданняў тэтралогіі «Пачакай, затрымайся…».

Галоўным мастацкім вобразам экспазіцыі стане сімвалічнае Дрэва жыцця Алены Васілевіч. 


Куратар – вядучы навуковы супрацоўнік Паліна Саўген. 


Тэл. +375 (17) 395-44-47.



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ