Фем-квір-стэндап у Варшаве

17.06.2025 19:00 - 21:00 Bazar bistro klub sklep (Jagiellońska 13) 50 злотых



У аўторак, 17 чэрвеня, фем-стэндап клуб імя Зоські Верас ладзіць у Варшаве фем-стэндап квір-эдыцыі. 





Абмяркуюць усе плёткі і скандалы вакол квір-кам’юніці і выберуць самы slaaaay аўтыфіт (гледзячы які fabric). 

На сцэне вас чакаюць 5 квір-камікес: Віка Смаляк, Насця Закрэўская, Яра, Крысціна Грэкава, і з Вільні прыедзе хэдлайнерка канцэрта Саша Злая. 

Яны раскажуць пра свой досвед адносін, дэйтынгаў, камінг-аўту і, вядома ж, фемінізму. 

Наконт слэй-дрэс-коду не жартуюць! Уладальнік:ніца слэй-убору, які збярэ больш за ўсё падтрымкі гледачоў, атрымае бясплатны квіток на наступны канцэрт. 

Мовы — беларуская і руская. 


Квіткі коштам 50 злотых бярыце па спасылцы

Ёсць некалькі сацыяльных квіткоў патанней — для тых, хто не можа зараз набыць поўны квіток, — а таксама квіткі даражэйшыя, калі вы жадаеце падтрымаць клуб. 

Траціну атрыманых сродкаў перавядуць у падтрымку службы псіхалагічнай падтрымкі квір-фем-ініцыятывы «Калючыя ягады»




Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава арт-суполкі Øyebliik у Беластоку

01.06.2026 10:00 - 01.07.2026 20:00 Chill Time Club (ul. Św. Rocha 5, 32)

Выстава Сашы Вялічка «Выклік на дыван» у Лодзі

19.06.2026 17:00 - 12.07.2026 18:00 Kamienica Hilarego Majewskiego (11 Włókiennicza Street)

Паказ фільма Юрыя Тарыча «Народны паэт» у Мінску

01.07.2026 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ