Фэст дакументальнага кіно «1084. На мяжы» едзе ў Лодзь

20.01.2023 18:00 - 21:00 бібліятэка «Wolność» (plac Wolności 4) Бясплатнае

У пятніцу, 20 студзеня, у Лодзі адбудзецца паказ фэсту дакументальнага кіно «1084. На мяжы», які напрыканцы года прайшоў ва Украіне.



Дата: 20 студзеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: бібліятэка «Wolność», plac Wolności 4, Лодзь 


1084 км — працягласць агульнай мяжы Беларусі і Украіны. Фэст ладзіўся з мэтай паказаць і патлумачыць мяжуючым краінам адно адну, быць пляцоўкай для ўзаемапаразумення і яднання. Ладзіла яго беларуская праваабарончая арганізацыя «Звяно».


У Лодзі пакажуць адзін фільм з праграмы фэсту — «Я вырасла, пакуль ты спала» Марціна Саўтэра. А па сеансе будзе гутарка з арганізатаркай фэсту, праваабаронцай Таццянай Гацура-Яворскай.


Спадарыня Таццяна распавядзе аб праваабарончай дзейнасці ў Беларусі і Украіне, а таксама пра жыццё сучаснага Кіева, дзе яна зараз жыве.


Уваход вольны!






Вам можа быць цікава

Света Бень у Познані

15.05.2025 (20:30 - 23:00) MY pod sceną (27 grudnia 8/10)

Саша Філіпенка ў Кракаве

22.05.2025 (18:30 - 20:00) Gwarek (ul. Władysława Reymonta 17)

Саша Філіпенка ў Дзюсельдорфе

28.05.2025 (19:00 - 21:00) Stiftung Gerhart-Hauptmann-Haus (Bismarckstraße 90)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ