Фэст духоўнай музыкі «Залатагорская ліра» ў Мінску

11.04.2023 - 29.04.2023 20:00 - 21:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А) Бясплатнае

У аўторак, 11 красавіка, у касцёле святога Роха, што на Залатой Горцы, распачынаецца фэст духоўнай музыкі «Залатагорская ліра»!



Дата: з 11 па 29 красавіка

Час: 20.00

Месца: касцёл святога Роха, пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў), Мінск


Вось якая праграма:

11 красавіка, аўторак — ВЕЧАР ХАРАВОЙ МУЗЫКІ

Выступаюць парафіяльныя хоры Мінскага касцёла св. Сымона і св. Алены:

«Голас душы» (мастацкі кіраўнік Таццяна Гажэўская-Пешак);

«Verum Cantus» (мастацкі кіраўнік Яніна Хвалько);

Ансамбль салістаў «Te Deum».

13 красавіка, чацвер — ВЕЧАР АРГАННАЙ І ДУХАВОЙ МУЗЫКІ

Грае квінтэт медных духавых інструментаў «Studio Brass» і Віктар Кісцень (арган).

У праграме Бах, Гендэль, Холст, Бізэ, Лютаслаўскі, Кісцень.

15 красавіка, субота — ВЕЧАР ДУХОЎНАЙ МУЗЫКІ ІТАЛЬЯНСКАГА І НЯМЕЦКАГА БАРОКА

Грае ансамбль «Камерныя салісты Мінска» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава (арган).

У праграме Габрыэлі, Мантэвердзі, Шутц, Марыні, Кастэла, Крыгер, Розенмюллер.

17 красавіка, панядзелак — ВЕЧАР ХАРАВОЙ МУЗЫКІ «ІНШАЯ ПРАСТОРА»

Выступіць харавая капэла імя Шырмы. Мастацкая кіраўніца — Вольга Янум.

У праграме: Ховелс, Пярт, дзі Веноза, Бандарэнка, Эшэнвальдс, Смірноў, Свірыдаў, Шчадрын, Саўрыцкі, Атрашкевіч, Хадоска, Кнайфель.

18 красавіка, аўторак — ВЕЧАР СТАРАДАЎНЯЙ ВАКАЛЬНАЙ МУЗЫКІ

Спяваюць студэнты-вакалісты IV i V курсаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: Марыя Булда, Юлія Бурдзелева, Яўгенія Каралёва, Васіль Ліпскі, Яўгенія Борбат, Канстанцін Бязродны, Іван Кручко, Кацярына Дударава, Ігнат Скараход. Канцэртмайстарка — Ганна Лабкоўская.

 У праграме Пергалезі, Гендэль, Бах, Скарлаці, Керубіні, Качыні, Кальдара, Глюк, Вівальдзі.

20 красавіка, чацвер — ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КАЛЕКТЫВА

Выступае вакальны ансамбль «Radiola Voices»: Наталля Смірнова (сапрана), Вераніка Бельская (сапрана), Вольга Мацкевіч (альт), Наталля Сысова (альт), Дзмітрый Клачко (тэнар), Філіп Смялоў (барытон), Аляксандр Мінянкоў (бас). Партыя аргана — Віктар Кісцень.

У праграме традыцыйныя Велікодныя песнаспевы і спірычуэлс, а таксама творы Бартнянскага, Лапаева, Ласса,Баха.

22 красавіка, субота — ВЕЧАР СТАРАДАЎНЯЙ КАМЕРНАЙ МУЗЫКІ

Граюць Юлія Бурдзялёва (арган, клавесін) і Пётр Науменка (кларнет). У праграме Бах, Тарціні, Бібер, Падгайц.

29 красавіка, субота — ВЕЧАР АРГАННАЙ МУЗЫКІ

Грае Кацярына Іванова (арган, Віцебск). У праграме Бах, Букстэхудэ, Бём, Карг-Элерт, Рэгер, Дзюбуа, Боэльман, Бедар.


Уваход вольны, вітаюцца ахвяраванні.




Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Зачараванне плюс» у Віцебску

12.02.2025 17:00 - 30.03.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Па-за рамкамі» ў Гродне

04.03.2025 18:00 - 31.03.2025 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Выстава «Заснавальнік» ў Гомелі

21.03.2025 16:00 - 27.04.2025 18:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Марш з нагоды Дня Волі ў Познані

23.03.2025 (14:00 - 17:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ