Фэст гістарычнай рэканструкцыі «Над Менкай» у Азярцы

10.06.2023 13:00 - 20:30 музей народнай архітэктуры і побыту (Азярцо, Мінскі раён) ад 11 рублёў

У суботу, 10 чэрвеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — рыцары і коні, танцы і бойкі, карацей, фэст гістарычнай рэканструкцыі «Над Менкай»!



Дата: 10 чэрвеня

Час: з 13.00 да 20.30 (час мясцовы)

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён


Хто не марыў адчуць сябе мужным рыцарам, паважаным шляхцічам, прыгажуняй-князёўнай? Падчас фестываля вы зможаце далучыцца да сярэднявечнай культуры праз танцы, гульні, музыку.

Таксама вас чакае рыцарскі турнір, лучны цір, майстар-клас па сярэднявечнай кухні і шмат іншых цікавостак.

Напрыклад:

Майстар-класы па сярэднявечных танцах, кухні, фехтаванні, кавальстве, пляценні паясоў і інш.;

Паказальныя сярэднявечныя баі;

Рыцарскі турнір;

Лучны цір (за дадатковую плату);

Фехтаванне на рэнесанснай рапіры (за дадатковую плату);

Пляцоўка ад клуба «Клан МакВітан» (фотазона, прымерка даспехаў);

Выступ Івана Кірчука ды гурта «Хмельны Вір»!

Кошт квіткоў:

У папярэднім продажы ў касах музея ў Азярцы і ў Мінску на вул. Смаленская, 15, офіс 907 (з 9:30 да 16:30): дарослым — 22 рублёў; студэнтам і школьнікам — 11 рублёў; дашкольнікам — бясплатна; сямейны квіток (2 дарослых + 2 дзіцяці) — 60 рублёў.

На ўваходзе: дарослым — 25 рублі; студэнтам і школьнікам — 13 рублёў; дашкольнікам — бясплатна; сямейны квіток (2 дарослых + 2 дзіцяці) — 70 рублёў.




Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Імпрэза «Мінск народных» у Мінску

12.09.2026 (17:00 - 19:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ