Фэст і пленэр “У княстве Лепельскага Цмока”

02.08.2014 12:00 - 22:00 аграсядзіба "Поўсвіж" Бясплатнае

Цмок раскручваецца! 2 жніўня ў аграсядзібе “Поўсвіж” рыхтуецца мастацка-рамесны фэст і плэнэр “У княстве Лепельскага Цмока”.

На фэсце будзе фальклёрны гурт з Віцебска “Паўночная Сухадроўка”:

Мяркуецца, што Іван Будзіч будзе выразаць з бервяна Цмока Поўсвіжскага.

 

Плэнэр мастакоў будзе доўжыцца тры дні: 30, 31 ліпеня, 1 жніўня. Усе дні я буду падбіваць вынікі мастацкай дзейнасці і выкладаць іх на сайт. Вернісаж работ мастакоў адбудзецца на фэсце. Кожны можа ўзяць удзел як у плэнэры, так і ў фэсце. Можна прыехаць самастойна і пасяліцца ў палатачным гарадку на тэрыторыі аграсядзібы ці ў ёй самой. Такім жа чынам запрашаюцца і простыя госці. Ну, а гараджане і насельнікі раёна запрашаюцца на мерапрыемства 2 жніўня. Праграму чакайце пазней. Прымаюцца і прапановы. Змяшчайце іх ва ўласныя пасты.


Вам можа быць цікава

Выстава «Ван Гог. Ван Лаў» у Гомелі

03.09.2025 17:00 - 16.11.2025 19:00 галерэя Вашчанкі (пр-т Леніна, 43)

Гурт «Няміга» ў Сопаце (18+)

19.09.2025 (19:00 - 21:00) Мара-хаб (ul. Jacka Malczewskiego 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ