Фэст «Нефільтраванае кіно» ў Хельсінкі

26.04.2025 19:00 - 22:00 Kitchen Lab Tarvo, Ritokallionpolku (востраў Тарво, каля The Gallen-Kallela Museum) Бясплатнае

 

У суботу, 26 красавіка, у Хельсінкі пройдуць паказы беларускага кінафэста «Нефільтраванае кіно».





Сёлета прапануюць праграмы, што ўяўляюць сабой мазаіку кінематаграфічных формаў для даследавання сучаснай рэчаіснасці.

У такіх праграмах, як «Замежнікі ў сусвеце» і «Чалавек і алгарытмы», фільмы выкарыстоўваюць эстэтыку глітчу, нелінейныя наратывы і гібрыдныя медыя для крытыкі тэхналагічных, экалагічных і ідэалагічных сістэм — у духу «беднай выявы (вобраза)» Хіта Штаерля і «вобраза-часу» Жыля Дэлёза.

Фестываль пераадольвае супярэчнасці паміж традыцыямі і эксперыментамі: секцыя жахаў адхіляе імітацыю і робіць спробу дэкаланізацыі жанру, «Муры і гукі» даследуюць падвойную ролю мовы адначасова як маста і бар’ера, а «Сны Левіяфана» кантэкстуалізуюць асабістую траўму ў рамках сацыяльна-палітычнага гвалту.

Нават беларускі зборнік, хаця і мае рэгіянальную накіраванасць, уносіць уклад у больш шырокі дыялог аб ідэнтычнасці пад палітычным прэсам.

Вось уласна беларускую праграму і прапануюць глядзець у суботу, 26 красавіка.

Што ў праграме — глядзіце па спасылцы.


Уваход вольны. Рэгіструйцеся ў каментарах да адмысловага паста





Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Сямейная імпрэза ў Варшаве

31.05.2026 (11:00 - 15:00) музей POLIN (Mordechaja Anielewicza 6,)

Кніжны клуб ТБМ абмяркуе Горвата анлайн

17.06.2026 (20:00 - 22:00) чат кніжнага клуба Таварыства беларускай мовы

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ