Фэст «Нефільтраванае кіно» ў Вільні

23.04.2025 19:00 - 22:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) 5 еўра



 У сераду, 23 красавіка, у Вільні пройдуць паказы беларускага кінафэста «Нефільтраванае кіно».





Сёлета прапануюць праграмы, што ўяўляюць сабой мазаіку кінематаграфічных формаў для даследавання сучаснай рэчаіснасці.

У такіх праграмах, як «Замежнікі ў сусвеце» і «Чалавек і алгарытмы», фільмы выкарыстоўваюць эстэтыку глітчу, нелінейныя наратывы і гібрыдныя медыя для крытыкі тэхналагічных, экалагічных і ідэалагічных сістэм — у духу «беднай выявы (вобраза)» Хіта Штаерля і «вобраза-часу» Жыля Дэлёза.

Фестываль пераадольвае супярэчнасці паміж традыцыямі і эксперыментамі: секцыя жахаў адхіляе імітацыю і робіць спробу дэкаланізацыі жанру, «Муры і гукі» даследуюць падвойную ролю мовы адначасова як маста і бар’ера, а «Сны Левіяфана» кантэкстуалізуюць асабістую траўму ў рамках сацыяльна-палітычнага гвалту.

Нават беларускі зборнік, хаця і мае рэгіянальную накіраванасць, уносіць уклад у больш шырокі дыялог аб ідэнтычнасці пад палітычным прэсам.


Вось уласна беларускую праграму і прапануюць глядзець у сераду, 23 красавіка.

А 27 красавіка вяртайцеся на паказ «Анталогія»
, які змяшчае найадметнейшыя фільмы фэста.


Квіткі коштам 5 еўра бярыце па спасылцы. А па гэтай спасылцы глядзіце склад беларускай праграмы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Джаз ад Міхновіча і Петчанкі ў Варшаве

14.05.2026 (20:30 - 22:30) галерэя «Septem of Swords» у бары «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Дзень музеяў у Мірскім замку

16.05.2026 (11:30 - 16:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Паша Крывец у Берліне

20.05.2026 (20:00 - 22:00) Kara Kas Bar (Kurfürstenstraße 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ