Фэст «Цімкавіцкія вытокі» ў гонар Кузьмы Чорнага пад Капылём

25.06.2022 15:00 - 21:00 (Капыльскі раён, Мінская вобл.) Бясплатнае

25 чэрвеня музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на свята «Цімкавіцкія вытокі» з нагоды дня нараджэння Кузьмы Чорнага. Імпрэза адбудзецца на яго радзіме ў вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна.



Дата: 25 чэрвеня

Час: з 15.00

Месца: вёска Цімкавічы, Капыльскі раён, Мінская вобл.



Вас чакаюць:

канцэрт ад беларускіх гуртоў;

экскурсіі па музею з чаяваннем «Каля самавара Кузьмы Чорнага»;

прэзентацыя віртуальнай выставы пра Кузьму Чорнага;

спектаклі па ягоных творах;

батлейка;

гульні, кірмаш ды мноства іншых забаў.


Уваход вольны! Папярэдні запіс абавязковы па нумары +375 (17) 363-94-65.

Калі вам няма як даехаць з Мінску, то можна замовіць трансфер Мінск-Цімкавічы-Мінск. Кошт — 30 рублёў (у маршрут уключана аглядавая экскурсія па Капылю).





Вам можа быць цікава

Сустрэча з Аксанай Прус у Беластоку

26.07.2026 (15:00 - 17:00) Хаб «Новая зямля» (ul. Św. Rocha 5 lok. 32)

Анлайн-канцэрт Šuma

30.07.2026 (20:00 - 22:00) ------------

Кубак Мелказёрава ў Варшаве

01.08.2026 (10:00 - 14:00) AWF (ul. Marymoncka 34)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ