Фэст «ВОСЕНЬ У ЗАВОССІ»

24.09.2022 12:00 - 16:00 музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» (Баранавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.) Бясплатнае

24 верасня ў Музеі-сядзібе Міцкевічаў «Завоссе», што ў Баранавіцкім раёне, адбудзецца літаратурна-музычны фэст «Восень ў Завоссі».



Дата: 24 верасня

Час: з 12.00 да 16.00

Месца: музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе», в. Завоссе, Баранавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.


Абяцаюць лекцыі, экскурсіі па сядзібе, выступы літаратараў ды аматараў музыкі і спеваў. Будзе бібліятэчная пляцоўка, мастацкі пленэр, выставы, квэсты, гульні, майстар-класы і кірмаш.


Таксама ў праграме:

інтэрактыўная пляцоўка гістарычнай анімацыі ад рэканструктара Юрыя Усціновіча;

паэтычны канцэрт-пачастунак на словы Адама Міцкевіча і яго сяброў-філаматаў у выкананні Галіны Сакольнік і Святлены Немагай;

выступленне фолк-рок гурта «Тутэйшая шляхта».



Уваход на фестываль вольны!

Музей гісторыі беларускай літаратуры ладзіць трансфер Мінск-Завоссе-Мінск — 25 рублёў. Пры замове ад 10 месцаў — 20 рублёў. Загаддзя замаўляйце месцы па нумарах +375(17) 363-94-65, +375(17) 363-56-21.






Вам можа быць цікава

Выстава «Велікодныя матывы» ў Мінску

26.03.2026 15:00 - 19.04.2026 17:00 Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Гуканне вясны пад Прагай

18.04.2026 (14:00 - 16:00) Chalupky v Prokopském údolí (K Opatřilce 884)

Лонгплей у Сопаце

02.05.2026 (20:00 - 22:00) Marahub (Jacka Malczewskiego 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ