Фестываль беларускага сучаснага відэамастацтва «Самасей» у Беластоку

03.10.2025 - 07.10.2025 17:00 - 19:00 Бібліятэка Беластоцкай палітэхнікі (вул. Zwierzyniecka 16) Бясплатнае


У пятніцу, трэцяга кастрычніка, у Беластоку распачынаецца першы фестываль беларускага сучаснага відэамастацтва «Самасей», які працягнецца да 7 кастрычніка. 




Першая выстава фестываля пад назвай «I Am Pfeilstorch / Я ёсць Працяты бусел» адбудзецца ў бібліятэцы Беластоцкай Палітэхнікі. 

У праграме — відэатворы мастакоў, сярод якіх: Бергамот, Юра Шуст, Надзя Саяпіна, Юля Цвяткова, Роза Бусел, Леся Пчолка, Даша Сазановіч, Таня Лічэўская, Тытус Шабельскі-Ружняк, Улад Бохан і Ханна Панюціч. 

Відэапрацы пакажуць, як мастакі і мастачкі знаходзяць мову і спрабуюць апісаць тое, што зараз адбываецца ў нашым рэгіёне на мяжы культур, канфліктаў, крызісаў, дыктатур, вайны. 



Куратар — Уладзімір Грамовіч. 



Вам можа быць цікава

Выцінанка з Кацярынай Масэ ў Мінску

Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

„Чароўны млын“ у Мінску

11.12.2025 12:00 - 14.12.2025 19:00 (пр-т Пераможцаў, 14)

Музейная батлейка “Раство Хрыстова” ў Гродне

11.12.2025 (17:30 - 18:30) Новы Замак (вул. Замкавая, 22)

Канцэрт "Джаз - Танга - Боса нова" ў Мінску

12.12.2025 (18:00 - 19:30) Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ