Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA у Кракаве

12.06.2022 10:00 - 22:00 Віла Дэцыюша (ul. 28 Lipca 1943 roku 17A) Бясплатнае


12 чэрвеня Кракаў прымае фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Тут ён пройдзе ў межах фестывалю «Культура ў эміграцыі» і стане бадай самай вытанчанай з усіх «Прадмоў».



Дата: 12 чэрвеня

Час: з 10.00 (час мясцовы)

Месца: Віла Дэцыюша, ul. 28 Lipca 1943 roku 17A, Кракаў


Акрамя мора паэзіі ў праграме вы знойдзеце шмат іншых не менш яскравых выступаў і тэм.

Наведвальнікі змогуць паразважаць пра дом і досвед жыцця за мяжой, трапіць на прэзентацыі кніг, музычныя імрэзы і нават прэмію, узяць удзел у дыскусіі пра траўмы 21-га стагоддзя разам з выбітнымі філосафамі.

Таксама арганізатары падрыхтавалі багатую праграму для дзетак. На працягу ўсяго дня будзе працаваць кніжны кірмаш.

Сярод удзельнікаў і ўдзельніц фестывалю будуць Андрэй Хадановіч, Альгерд Бахарэвіч, Марыя Мартысевіч, Вальжына Морт, Аляксандр Чарнуха, Лявон Баршчэўскі, Міхаіл Мінакаў, Вольга Шпарага, Юля Цімафеева, Мілаш Беджыцкі, Рышард Крыніцкі, Эва Ліпска і шмат іншых яскравых пісьменні_ц, паэта_к і філосафа_к.

Цікавыя імпрэзы шукайце ў праграме па спасылцы.


УВАХОД ВОЛЬНЫ.







Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ