УВАГА! АДМЕНА! Фестываль «Нефільтраванае кіно» ў Мінску

24.03.2023 - 26.03.2023 18:00 - 22:00 кінатэатр «mooon» (ТРЦ Dana Mall (3 паверх)) 10 рублёў

УВАГА! АДМЕНА! ФЕСТЫВАЛЬ АДМЯНЯЕЦЦА ПА РАШЭННІ МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ.

ГРОШЫ ЗА НАБЫТЫЯ КВІТКІ АЎТАМАТЫЧНА ВЕРНУЦЦА НА КАРТКІ ПАКУПНІКАМ.

З 24-га па 26 сакавіка ў Мінску адбудзецца ці не адзіны кінафэст, які застаўся ў жывых, — «Нефільтраванае кіно».



Дата: з 24 па 26 сакавіка

Месца: кінатэатр «mooon», ТРЦ Dana Mall (3 паверх), Мінск


На вялікім экране — найлепшыя фільмы пра галоўнае. Будзе вам анімацыя, відэаарт, дакументалістыка, ігравое кіно, тэматычныя праграмы, больш за 60 работ з Вялікабрытаніі, ЗША, Казахстана, Ірана, Беларусі, Ізраіля, Славеніі, Філіпін, Руанды, Марока, Чылі, Іспаніі, Аўстрыі, Канады, Бельгіі, Нідэрландаў, Фінляндыі, Ірака і г. д.


Прапануюць цікавыя праграмы, вось напрыклад:

Вертыкальнае кіно

Жанчыны ў кіно

Праграма «Human Dignity»

Перадавая праграма

Будзе і праграма беларускага кіно.


Паказы праходзяць у інтэрактыўным рэжыме, маюць на ўвазе абмеркаванне, пытанні, зносіны з аўтарамі.

Расклад глядзіце на сайце кінафэста па спасылцы. Там жа можна набыць і квіточкі.








Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Фестываль водных ліхтарыкаў у мінскім батанічным садзе

31.07.2026 19:00 - 02.08.2026 23:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Фестываль «Гальшанскі замак» у Гальшанах

01.08.2026 (18:00 - 22:00) Гальшанскі замак (вул. Замкавая, 64)

Беларускія стэндапы ў Вільні

01.08.2026 (19:00 - 23:00) Line Up (Geležinkelio g. 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ