Фестываль «Прамежкавая краіна. Рэпартажы з польска—літоўска—беларускага памежжа» ў Шваленбергу

17.11.2023 - 19.11.2023 11:00 - 20:00 Werkhaus (Marktstraße 19) ад 10 еўра


 Ад пятніцы, 17 лістапада, у Шваленбергу адбудзецца літаратурны фестываль «Прамежкавая краіна. Рэпартажы з польска—літоўска—беларускага памежжа».




 Дата: з 17 па 19 лістапада

Месца: Werkhaus, Marktstraße 19, Schwalenberg



На працягу стагоддзяў Літва і Беларусь рабіліся нябачнымі, у тым ліку праз падаўленне іх культур, літаратур і моў.

 Ва Усходняй Еўропе крайнасці нацыяналістычнага папулізму і аўтарытарнай улады сутыкаюцца з адважнымі і творчымі імпульсамі для стварэння мастоў паміж культурамі і нацыямі, прасторы для салідарнасці і свабоднага мыслення. 

У межах фэста пройдуць творчыя сустрэчы, чытанняі і дыскусіі з удзелам аўтараў з Беларусі, Літвы і Польшчы.


Вось якая праграма:


17 лістапада 

17.00 

Уводзіны: перасячэнне і перазапісванне межаў.

Лекцыя даследчыка Андрэя Вазьянава пра памежжа і памежнасць. 

Чытанні беларускага паэта Змітра Вішнёва «Менск быў горадам, дзе пачалася свабода».


20.00 Чытанні Міхала Ксёнжэка (Польшча).

Гутарка са Змітром Вішнёвым. 

Канцэрт.



18 лістапада 

11.00 

Лекцыя Олафа Кюля «Польшча ў полі сіл вялікіх дзяржаў — ад Польска-Літоўскай шляхецкай рэспублікі да расейскай захопніцкай вайны ў 2022 годзе»

 Чытанні Ёнаса Бэка. Кшыштаф Чыжэўскі (Польшча) «Borderline versus Borderland». 

Размова з Олафам Кюлем.


15.00 

Чытанні Крыста Біркнера: Ян Баршчэўскі «Шляхціц Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Лекцыя Ірыны Герасімовіч (Беларусь/Швейцарыя) «Fluent form — Belarus» 

Чытанні Марыуса Івашкявічуса (Літва): «Звер з Усходу».

Чытанні Артура Клінава (Беларусь/Германія): «Восем дзён рэвалюцыі».

Гутарка з Артурам Клінавым і Марыюсам Івашкявічусам.


20.00 

Лекцыя Маркуса Радунера «Змена межаў і літаратурная паліфанія ў Літве ў ХХ ст.» 

Чытанне вершаў Аўшры Казілюнайтэ (Літва) і ўрыўка з «Карціны д’ябла». 

Чытанне Гедрэ Казлаўскайтэ (Літва).

 Размова з Маркусам Радунэрам. Канцэрт саксафаніста Адама Пярончыка (Польшча).


19 лістапада 

11.00

Чытанні Ірыны Герасімовіч (Беларусь/Швейцарыя): «Паміж» 

Творчая сустрэча з Ганнай Эбле. 

Дыскусія «Літаратурныя сувязі і сустрэчы праз межы. Рэкамендацыі па размове».


Квіткі: 

Пятніца / нядзеля / асобныя імпрэзы ў суботу — 15 еўра (10 еўра льготны) 

Квіток на суботні дзень 35 еўра (20 еўра льготны). 

Абанемент на ўсе імпрэзы — 55 еўра (льготны — 30 еўра). 


Замаўляйце квіткі праз мэйл reservierung@eu-lab.de.



Вам можа быць цікава

Выстава «Шчаслівы той, хто, як Уліс...» у Віцебску

03.06.2025 11:00 - 07.09.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Выстава «Сэрца старога горада» ў Віцебску

18.06.2025 16:00 - 07.07.2025 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Лекцыя «Мінск кінематаграфічны» ў Мінску

02.07.2025 (19:00 - 21:00) кінатэатр mooon ў ТРЦ ​​Palazzo (зала 5) (вул. Ціміразева, 74А)

Майстар-клас па вырабе лялькі Купавкі ў Гомелі

05.07.2025 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ