Фестываль «Скарбы Гродзеншчыны» ў Смаргоні

06.08.2022 11:00 - 22:00 цэнтральны парк Бясплатнае

6 жніўня ў Смаргоні — фестываль «Скарбы Гродзеншчыны».



Дата: 6 жніўня

Час: з 11.00 да 22.00

Месца: цэнтральны парк, Смаргонь, Гарадзенская вобл.


У праграме:

11.00 — 20.00 — праца падворкаў традыцыйнай культуры «Госці на парозе — свята ў хаце»: выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці і майстар-класы па традыцыйных рамёствах, конкурс фальклорнага майстэрства, дэгустацыя рэгіянальных традыцыйных страў (гарадскі парк);

12.15 — 12.30 — дэфіле ў народных строях (галоўная сцэна, амфітэатр);

12.30 — 14.30 — канцэрт фольк-гуртоў з Гарадзенскай вобласці;

14.30 — 15.45 — канцэрт аматарскіх калектываў Смаргонскага раёна;

16.00 — 17.00 — выступ ракаўскага фолк-гурта «Гасцінец»;

17.00 — 17.30 — цырымонія ўзнагароджання пераможцаў;

17.30 — 18.15 — выступ хэдлайнера фестывалю — арт-гурта «Багач».

З 13.30 да 17.00 будуць варштаты па традыцыйных танцах, а а 19-й распачнецца дыскатэка-батл «МегаМікс».

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ