Беларускі музей у Вільні пачаў аблічбоўваць свой унікальны кніжны збор

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні пачаў пераводзіць кнігі са сваёй бібліятэкі ў лічбавы фармат.
Centr bielaruskaj supoĺnasci i kuĺtury

Цэнтр беларускай супольнасці і культуры. Крыніца: t.me/vilniaus20

«На новым этапе баўленьня Віленскі Беларускі Музэй перайшоў да дыгіталізацыі кніжак са свайго збору. Паводле дамовы з Брытанскай бібліятэкай ды згодай з Бібліятэка Kamunikat, адлічбаваныя кніжкі выкладаюцца й на Камунікаце», — напісана на старонцы музея ў Фэйсбук.

Ужо пераведзены ў лічбавы фармат: «Беларускі спеўнік» Станіслава Станкевіча (спампаваць можна тут) і паэма «Рагнеда» Лявона Случаніна (спампаваць можна тут).