Фільм “Дэвід Лінч: жыццё ў мастацтве”

14.03.2018 19:00 - 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава) Бясплатнае

Змрочны сюррэалізм, заблытаныя сюжэты, персанажы, метафары, што перацякаюць адна ў адну – гэта адметныя рысы творчасці героя дакументальнага праекта “Дэвід Лінч: жыццё ў мастацтве” рэжысёраў Джона Нгуйена, Рыка Барнса, Алівіі Неергаард-Холм (2016).

Першым поўнаметражным фільмам Лінча была “Галава-гумка” (Eraserhead, 1971), якая адразу ж атрымала статус культавай кінакарціны. Наступныя “Твін Пікс”, “Дзюна”, “Блакітны аксаміт”, “Малхоланд Драйв” – толькі некаторыя з добра вядомых твораў рэжысёра, якія пацвердзілі ягоны статус выбітнага майстра кіно. Акрамя гэтага на рахунку Дэвіда Лінча безліч спробаў і эксперыментаў у самых розных накірунках мастацтва – у музыцы, жывапісу, фатаграфіі…

Дакументальны фільм “Дэвід Лінч: жыццё ў мастацтве” не з’яўляецца байопікам у чыстым выглядзе. Галоўная дзеючая асоба няспешна вядзе маналог, спакойна выпускаючы клубы цыгарэтнага дыму ў сваёй мастэрні і распавядаючы пра сваё ідылічнае дзяцінства, неспакойныя студэнцкія гады, пошук свайго шляху ў мастацтве і пра неўсвядомленае жаданне маляваць. Ён апісвае гіпнатычныя карціны свайго мінулага, якія вельмі падобныя на сцэны з ягоных фільмаў…

У дыскусійным клубе BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі (Мінск, вул. Някрасава, 3) глядзім і абмяркоўваем дакументальны фільм “Дэвід Лінч: жыццё ў мастацтве” 14 сакавіка 2018 г. Пачатак а 19 гадзіне.

Уваход на мерапрыемствы дыскусійнага клуба BLOWUP па ўваходных квітках на бягучую выставу.

 


Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Выстава «Крокі часу. Памятныя мясціны Максіма Багдановіча» ў Мінску

02.04.2026 12:00 - 30.04.2026 18:00 Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

«Relikt» ва Уроцлаве

25.04.2026 (20:00 - 22:00) Alive (Kolejowa 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ