«Форум будучыні культуры» ў Варшаве

14.10.2022 - 16.10.2022 11:00 - 21:00 Teatr Powszechny (ul. Jana Zamoyskiego 20) ад 10 злотых

З 14 па 16 кастрычніка ў Варшаве адбудзецца «Форум будучыні культуры», карысная імпрэза для менеджараў культуры, якія жадаюць даведацца больш пра механізмы польскай культурнай прасторы ды заканэкціцца з мясцовымі ініцыятывамі.



Дата: 14-16 кастрычніка

Час: з 11.00 (час мясцовы)

Месца: Teatr Powszechny, ul. Jana Zamoyskiego 20, Варшава 


У суботу, 15 кастрычніка, беларуская культменеджарка Вольга Мжэльская ладзіць супольна з праектам MIGRART такія івэнты:

Аб 11-й пачынаецца варкшоп Portfolio Review для візуальных мастакоў з досведам міграцыі. Удзел у ім бяруць польскія куратары Міхаліна Саблік і Павел Брыльскі.

А 15-й будзе варкшоп па кастынгу і самапрэзентацыі з рэжысёркай-дакументалісткай Мартай Кавальскай.

Як зрабіць прыгожую візітку? Як выглядаюць акторскія агенцтвы ў Польшчы і што яны прапануюць? Усе тыя пытаннечкі прапрацуюць на варкшопе.

А ў 22.00 усіх страсяне дыджэй-сэт Papa Bo Selektah — не прапусціце.

Можна наведаць асобныя імпрэзы ці набыць квіток на ўвесь форум.

Квіток на адзін дзень коштам 10 злотых альбо на тры дні коштам 20 злотых можна набыць па спасылцы.

Там жа можна паглядзець і астатнюю праграму, у якой яшчэ багата імпрэз.




Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Выстава «На граной нядзелі русалкі сядзелі» ў Заслаўі

14.05.2026 10:00 - 15.06.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Паказ фільма «Вольны Хор» у Рызе

21.05.2026 (18:30 - 20:30) POWER-UP SPACE (Merķeļa 21 (4 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ