Фотадзень «Мой партрэт у эміграцыі» ў Тбілісі

13.06.2024 18:00 - 20:00 прастора «Кропка» Бясплатнае



У чацвер, 13 чэрвеня, беларусаў Тбілісі запрашаюць на фотадзень «Мой партрэт у эміграцыі».







Дата: 13 чэрвеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «Кропка» (адрас дашлюць удзельнікам), Тбілісі 



Фатографка спадарыня Воля створыць для кожнай і кожнага далікатныя партрэты, якія адлюструюць ваш унутраны стан і захаваюць успаміны пра бягучы перыяд. 

Вы можаце зрабіць сумесны кадр з блізкімі, прынесці нейкія рэчы, якія павязаны для вас з эміграцыяй, або — скарыстацца рэквізітам, які для вас падрыхтуюць. 

Падчас мерапрыемства вы зможаце знайсці аднадумцаў і абмяняцца досведам эміграцыі — у камфортнай прасторы і за смачным пачастункам! 



Арганізатары прытрымліваюцца лічбавай бяспекі: вашыя фатаграфіі не патрапяць да трэціх асобаў. Партрэты мы дашлюць вам па зручным канале сувязі.



 Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 16:00 - 15.11.2026 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Імпрэза «Горад Максіма» ў Мінску (12+)

12.09.2026 (15:00 - 17:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ