Фотавыстава Анатоля Дудкіна «Нарачанскія ўдовы» ў Мінску

05.02.2025 - 03.03.2025 17:00 - 20:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4) 3 рублі

 У сераду, 5 лютага, у абласным цэнтры народнай творчасці адкрываецца выставы фатаграфіі Анатоля Дудкіна «Нарачанскія ўдовы», прымеркаваная да 90-годдзя фатографа.





 Цыкл «Нарачанскія ўдовы» быў зняты ў 1980-х гадах у вёсках у наваколлі возера Мядзель (Мінская вобласць). 

Гэта партрэтныя і бытавыя фотаздымкі, якія раскрываюць лёс жанчын, што засталіся самотнымі ў выніку вайны. 

Анатоль Дудкін нарадзіўся ў 1935 г. 1959–1973 гг. працаваў артыстам арыгінальнага жанру ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. З 1973 г. пачаў займацца фотасправай, стаў арганізатарам і кіраўніком Мінскага абласнога фотаклуба «Крыніца». 

У падрыхтоўцы юбілейнай выставы Анатоля Дудкіна скарыстаны фатаграфіі з прыватных калекцый Юрыя Васільева і Юрыя Элізаровіча


У экспазіцыю ўвайшлі больш за 30 фотаздымкаў розных гадоў. 


Выстава працуе па 3 сакавіка. 




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ