Фотавыстава «Нам засталася спадчына» ў Мінску

14.08.2024 - 10.09.2024 19:00 - 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2) 10 рублёў


 У сераду, 14 жніўня, у галерэі «Арт Фабрыка» адкрываецца фотавыстава Ганны Найдзёнавай і Арыны Ворсінай «Нам засталася спадчына».






Дата і час: 14 жніўня ў 19.00

Месца: галерэя «Арт Фабрыка», вул. Свярдлова, 2, Мінск 



Фатографкі на працягу некалькіх гадоў даследуюць і адлюстроўваюць прыгажосць і трагедыю закінутых сядзібаў, палацаў і храмаў па ўсёй Беларусі ў рамках праекта «Спячая Спадчына». 

Выстава дае магчымасць убачыць і асэнсаваць прыгажосць будынкаў, іх месца ў гісторыі і важнасць для нашай культуры. 

Праз фатаграфіі аўтары перадаюць не толькі архітэктурныя дэталі гэтых гістарычных будынкаў, але і іх дух, атмасферу часоў, калі гэтыя сядзібы і храмы былі цэнтрамі жыцця і культуры. 

Кожная фатаграфія — гэта гісторыя, якая патрабуе ўвагі і захаплення, прымушаючы гледача задумацца аб крохкасці часу і каштоўнасці захавання нашай спадчыны. 

Праект iснуе з 2022 года, адснята амаль 26 мястэчак. 




Працуе выстава да 10 верасня.





Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ