Future Leaders Forum у Варшаве

25.05.2024 13:00 - 20:00 Pin Up Studio (Nowogrodzka 84/86) Бясплатнае
 

У суботу, 25 траўня, у Варшаве адбудзецца Future Leaders Forum.







Дата: 25 траўня

Час: з 13.00 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: Pin Up Studio, Nowogrodzka 84/86, Варшава 



Гэта месца сустрэчы маладых беларускіх прафесіяналаў з усяго свету. 

Вас чакаюць панэльныя дыскусіі аб прадпрымальніцтве, адукацыі і кар’еры, выступленні спікераў, фінал Belarus Future Leadership Award.

 Будуць чатыры панэлі: 


Панэль 1: Як беларусы і беларускі робяць глабальны бізнес. 

Новыя зоркі бел прадпрымальніцтва — пра развіццё бізнеса ў асяроддзі з глабальнай канкурэнцыяй і вялікай нявызначанасцю.

Панэль 2: Класічная адукацыя яшчэ рэлевантна? 

Ва ўсё больш складаным і хуткім свеце застаецца месца для традыц адукацыі, наколькі акупляюцца гэтыя інвестыцыі, што яны даюць для кар’еры і асабістага росту.

Панэль 3: «Нашы» у міжнародных карпарацыях 

Стратэгія і тактыка ў карпаратыўным свеце. Дзе лепш перажываць складаныя часы і што абраць: шлях па доўгай карпаратыўнай лесвіцы або невялікую, але дынамічную каманду? Як захоўваць ідэнтычнасць і мець поспех у міжнародн камандзе.

Панэль 4: Выступленні фіналістаў Belarus Future Leadership Award 

Удзельнікі прадставяць у фармаце TED свае ідэі пра будучыню. 



Падрабязная праграма і рэгістрацыя — па спасылцы


Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Выстава Алеся Фалея «Паміж небам і зямлёй» у Мінску

13.05.2026 18:00 - 06.06.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Выстава «2026 ABSTRACT» у Віцебску

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

FERENC у Брэсце

27.05.2026 (19:00 - 21:00) ДК прафсаюзаў (вул. Маскоўская, 275-1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ