Future Sounds Of Minsk раскажа музыкам пра канцэрты за мяжой

10.04.2018 18:00 - 18:00 Культ. центр КОРПУС (пр. Машэрава 9/8) 10 рублёў

10 красавіка ў культурным цэнтры «Корпус» адбудзецца трэцяя сустрэча Future Sounds Of Minsk адукацыйнага праекта для беларускіх музыкаў і мэнэджэраў. Гэтым  разам на мерапрыемстве можна будзе даведацца пра тое, як беларускія артысты выходзяць на рынкі Еўропы, ЗША, Расіі, Украіны.

– Для беларускіх артыстаў выхад на  замежныя рынкі грае важную ролю, таму што любы поспех там значна падвышае рэнтабельнасць праекта. Госці нашай сустрэчы – мэнэджэры і музыкі – распавядуць, як у іх атрымалася дасягнуць бягучых вынікаў на узроўні простых практычных крокаў, даступных кожнаму, – кажа вядучы і адзін з арганізатараў сустрэч Зміцер Безкаравайны (Experty.by).

Пра выхад на заходнія рынкі праз шоўкейс-фестывалі распавядуць Наталля Куніцкая (Mustelide), Дзмітрый Лукойць (Awlnight), а таксама Аляксандр Сініца  з гурта Super Besse, вясенні тур якога ахопіць Францыю, Нямеччыну, Чэхію, Нідерланды, Швейцарыю, Харватыю, Польшчу.

Пра выхад на заходнія рынкі без шоўкейс-фестываляў распавядуць прадстаўнікі гуртоў «Стары Ольса» (за два гады адыгралі чатыры маштабных туры па ЗША), Irdorath (выдалі альбом у Нямеччыне, выступаюць на буйных фестывалях, у тым ліку Wacken Open Air) і Dzieciuki (рэгулярна ездзяць у туры па Польшчы).

Не застануцца без увагі і галоўныя рынкі СНД: Расія ды Украіна. Пра свой досвед працы з імі распавядуць Аляксандр Багданаў («Кассиопея», «Серебряная свадьба»), Ян Папкоў (ЛСП), Яўген Крук («Дай дарогу») ды Іван Селішчаў («Петля пристрастия»).

Пачатак у 18:00. Квіткі: 5 рублёў (папярэдне), 10 рублёў (у дзень мерапрыемства). Продаж на Bezkassira.by. Абмежаваная колькасць месцаў. Падпісвайцеся на праект Future Sounds Of Minsk у сацыяльных сетках: Facebook і VK.

Арганізатары мерапрыемства: праект Experty.by і культурны цэнтр «Корпус». Культурны цэнтр «Корпус» знаходзіцца па адрасе пр. Машэрава 9, корпус 8 (уваход з боку вуліцы).


Вам можа быць цікава

Спектакль Ваўкі ў Любліне

09.01.2026 19:00 - 11.01.2026 21:00 Centrum Kultury w Lublinie (Peowiaków 12)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

10.01.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Прэзентацыя кнігі Арцёма Шуканава «Пентаквантар» ва Уроцлаве

17.01.2026 (13:00 - 15:00) Ніжнесілезская публічная бібліятэка (зала 35) (Rynek 58)

Этнавечарына Крашчэнне – Калядам прашчэнне! у Гомелі

17.01.2026 (15:00 - 17:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ