Лекцыя «Іх імёны належаць народам» у Мінску

11.04.2026 16:00 - 18:00 Дом Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33а) Уваход — па квітку ў музей
У суботу, 11 красавіка, у Доме Ваньковічаў адбудзецца лекцыя «Іх імёны належаць народам».

Падчас лекцый вы пазнаёміцеся з гісторыяй старажытнага беларускага роду Ваньковічаў, герб «Ліс», які вядзе свой радавод ад ХVІ стагоддзя.

Прадстаўнікі роду займалі высокія пасады ў адміністрацыі Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, выбіраліся на высокія пасады шляхецкага самакіравання Расійскай імперыі.

Пазнаёміцеся таксама з генелагічным дрэвам Ваньковічаў, самымі вядомымі прадстаўнікамі і сучаснымі нашчадкамі рода, якія пражываюць у нашы дні за межамі Беларусі.

Лекцыю правядзе навуковы супрацоўнік музея Аляксей Сухан.

Уваход — па квітку ў музей.



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Тэатр ценяў паводле твораў Пятра Васючэнкі ў Мінску

19.05.2026 (14:00 - 19:30) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Спектакль «Чорт і баба» ў Брэсце (16+)

21.05.2026 (20:00 - 22:00) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ