• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Мінск

Фестываль “Даём рады”

Пачатак: 07.02 (18:00)
Канец: 07.02 (23:00)
Клуб “Re:Public”
(Мінск, Прытыцкага, 62)
Google

7 лютага ў мінскім клубе Re:Public Еўрарадыё ўзнагародзіць лепшых музыкаў 2013 года. На другім фестывалі “Даём рады” сыграюць “Дай Дарогу!”, Neuro Dubel, Nizkiz, Harotnica, Sciana і “Тлушч”.

Сёлета ўрачыстая цырымонія пройдзе ў прыпанкаваным фармаце!

Дыназаўры айчыннага панку “Дай Дарогу!” і Neuro Dubel сыграюць на адной сцэне. Па некаторых метафізічных прычынах гэтага не адбывалася з тых часоў, калі ўдзельнікі юнага поп-панк гурта “Тлушч” гулялі на выпускным у дзіцячым садку!

Акрамя таго, на нашай арэне з’явіцца дэструктыўны пажарны аркестр Harotnica з новым гітарыстам і змененым саўндам, які цяпер таксама хіліцца некуды ў панк-рок.

Таксама ў трупу сёлетняга фэсту увайшлі магілёўцы Nizkiz і брэсцкі гурт Sciana з новым альбомам.

Намінанты прэміі будуць вядомыя пазней. Але абяцаем даць рады ў класічных намінацыях: “Гурт”, “Альбом”, “Дэбют”, “Сольны выканаўца” і іншых. Да таго ж, мы вызначым, хто з музыкаў у гэтым годзе паўтарыў лётны подзвіг Аляксандра Памідорава, і які з гуртоў не патоне, нават сутыкнуўшыся з айсбергам, і па вялікім сакрэце раскажам, што ж адбывалася ў беларускіх грымёрках цягам 2013-га года, а таксама мы рыхтуем сюрпрызы і разыграем прызы.

Кошт квіткоў:

90.000 — першыя 50 квіткоў,
110.000 — наступныя 100 квіткоў,
130.000 — астатнія,
150.000 — у дзень канцэрта,
170.000 — столік папярэдне,
190.000 — столік у дзень канцэрта.

Набыць квіткі можна праз інтэрнэт, а таксама ў наступных кропках продажу:

– ГЦ “Купалаўскі”, пав. 19 (час працы: 11.00-19.00, выхадны — панядзелак)
– ГЦ “Рыга”, пав. 18 (час працы: 10.00-20.00, без выхадных)
– у клубе Re:public
– у падземным пераходзе на ст. м. Якуба Коласа
– Кропкі продажу сеткі kvitki.by па ўсёй Беларусі, поўны спіс па спасылцы

“Даём Рады” у сацыяльных сетках:

vk
facebook

Даведка: +375 29 6490888


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип