Фестываль “Дранiк-fest” у Магілёве 1 кастрычніка

01.10.2016 12:00 - 18:00 Этна-хутар "Зялёны гай" (м-н "Спадарожнік") Бясплатнае

“Цэнтр гарадскіх ініцыятыў” запрашае магілёўцаў на ІІ Фестываль “Дранiк-fest”, які  пройдзе ў Магілёве 1 кастрычніка.

У праграме фестывалю Дранiк-fest-2016: «бульбяныя» спаборніцтвы, кулінарныя майстар-класы, жывая музыка і шмат іншых сюрпрызаў, у тым ліку і конкурс сярод каманд на самыя смачныя дранікі.

Прыняць удзел у ім зможа любы жадаючы. Для гэтага дастаткова сабраць каманду аднадумцаў з 5 чалавек і падаць заяўку ў аргкамітэт фестывалю на адрас cgimogilev@gmail.com. У рамках спаборніцтва каманды павінны будуць прыгатаваць дранікі мінімум з аднаго мяшка бульбы і пачаставаць імі тых, хто прыйшоў на свята, якія і вызначаць пераможцу. Арганізатары фестывалю дадуць канкурсантам пляцоўку, мангалы і дровы для гатавання.

Фестываль пачнецца ў 12.00 на пляцоўцы этнаграфічнага хутара «Зялёны гай» і працягнецца да 18.00.

Даведка: Першы Фестываль “Дранiк-fest” прайшоў у 2014 годзе. Палічыўшы з’едзеныя дранікі, арганізатары адзначылі, што яго наведала не менш за пяць тысяч чалавек.

У 2015 годзе Дранiк-fest адмянілі з-за пажару,  на этнаграфічным хутары «Зялёная гай», які адбыўся напярэдадні фэсту. Падрабязнасці на старонцы фестывалю dranikfest.by.


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Фалея «Паміж небам і зямлёй» у Мінску

13.05.2026 18:00 - 06.06.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Ваджэнне куста ў Суле

06.06.2026 14:00 - 07.06.2026 19:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Паказ фільма «Пад шэрым небам» у Сіэтле

09.06.2026 (18:40 - 20:30) (8890 161st Avenue Northeast)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ