Фестываль фінскага танга каля Ратушы

29.07.2017 13:00 - 17:00 Верхні горад Уваход вольны

У 2017 годзе Фінляндыя адзначае 100-годдзе дзяржаўнай незалежнасці. Для таго каб атрымаць поспех у свеце, які дынамічна змяняецца, неабходна мяняцца самому. І фіны, дзякуючы паўночнаеўрапейскай спадчыне і нацыянальнаму характару, усяго за адно стагоддзе прайшлі грандыёзны шлях да пераменаў. На працягу ста гадоў розныя пакаленні фінаў цярпліва займаліся будаўніцтвам сваёй краіны, ператварыўшы яе ў адну з самых паспяховых сусветных дзяржаў па ўмовах жыцця і ступені дабрабыту. Цяпер надышла пара святкаваць. Юбілейны год адзначаецца, вядома, і ў нас у Беларусі.
29 ліпеня прыходзьце на Фестываль фінскага танга ў Мінску на плошчу Свабоды і пляцоўкі Верхняга горада!
Нягледзячы на тое, што нас падзяляюць сотні кіламераў, у беларусаў з’явілася выдатная магчымасць пазнаёміцца з культурай, гістрыяй, навукай, дасягненнямі вытворцасці Фінляндыі бліжэй – адна сустрэча можа замяніць 1000 слоў.
Будзем бліжэй, каб стаць сябрамі!

Больш пра Фестываль на старонцы www.finland100.by


Вам можа быць цікава

Выстава "Таямнічыя сны Лізы Лянкевіч" у Кракаве

07.03.2026 18:00 - 11.04.2026 22:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Стэндап на беларускай мове ў Варшаве

03.04.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Велікодны майстар-клас па пісанках у Мінску

08.04.2026 (18:00 - 20:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Palina ў Тбілісі

23.04.2026 (20:00 - 22:00) Mechanica Club (9 Dmitry Uznadze)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ