Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” ў Мінску

04.04.2019 - 07.04.2019 17:45 - 21:30 Прастора ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16) Бясплатнае

Гэта каля сотні імпрэзаў, якія з 4 па 7 красавіка будуць нон-стоп адбывацца адразу на некалькіх пляцоўках культурнага хаба ОК16. Гэта кіпучы канцэнтрат паэзіі, прозы, кніжнага мастацтва і беларускага мыслення.

“Прадмова”, якой сёлета ўжо другі год, яднае ўсіх удзельнікаў літаратурнага працэсу: выдаўцоў, крытыкаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў, дызайнераў і, вядома ж, чытачоў, зацікаўленых у якаснай кнізе. Выдаўцы і кнігарні разгарнуць на фэсце кірмаш, дзе можна набыць беларускія навінкі і бестсэлеры.

На фестываль у Менск прыедзе фінска-эстонская пісьменніца і феміністка Софі Оксанен,

расейскі пісьменнік Віктар Ерафееў, літоўскі паэт ды інтэлектуал Томас Венцлава.

Інтэлектуальная кніга і для самых маленькіх! 6 красавіка на “Прадмове” дзіцячы дзень. Майстар-клас пра птушак, касцюмаваныя чытанні, а таксама цэлы забаўляльны міні-фэст для малых і дарослых з печывам і напоямі ў межах прэміі Цёткі.

Лекцыі, майстар-класы, прэміі, выставы, спектаклі, дэгустацыі, літаратурная ноч і кінапаказы – на фэсце знойдуцца імпрэзы для аматараў усіх літаратурных жанраў.

Праграму фестываля можна паглядзець тут.

Паводле арганізатараў


Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

СамШазам у Варшаве

22.04.2026 19:00 - 23.04.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Чарнобыльскі шлях у Варшаве

26.04.2026 (14:00 - 16:00) помнік Каперніку (Krakowskie Przedmieście 1)

Ян Яраш і Міхаіл Радунскі ў Варшаве

26.04.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ