Фестываль інтэлектуальная кнігі “Прадмова” ў Брэсце

30.03.2019 11:00 - 21:00 Прастора КХ ((вул. Халтурына, 2/1) Уваход вольны

У Брэст прыязджаюць цікавыя беларускія вытворцы: музыкі, мастакі, гісторыкі, філософы і літаратары – Павел Татарнікаў і Алесь Чумакоў (гурт “Стары Ольса”), Надзея Ясмінска і Алена Казлова (Анка Упала), Ілля Сін і Галіна Сіўчанка, Ігар Бабкоў і Валер Гапееў, Алесь Пашкевіч і Андрэй Янушкевіч, Максім Гаруноў і шмат хто яшчэ.

Таксама ў фестывальнай праграме будуць браць удзел самі берасцейцы: мастачкі Ганна Радзько і Вераніка Лемешава, перакладчык Яўген Бялясін, пісьменнік Сяргей Белаяр, перакладчык і выдавец Сяргей Амяльчук, гісторык Андрэй Гарбацкі.

Выдавецтвы “Галіяфы”, “Янушкевіч”, ІП Раман Цымбераў, ІП Алесь Дудар разгарнуць на фэсце кніжны кірмаш, так што гэта добрая магчымасць набыць навінкі ад вытворцаў.

Багататая дзіцячая праграма, выступы і дыскусіі, прэзентацыі і жывая музыка – усё гэта вас чакае на фестывалі “Прадмова” ў Брэсце!

Падрабязная праграмма фестывалю тут.

Дзе: Прастора КХ, вул. Халтурына 2/1, Брэст

Калі: 30 сакавіка, 11:00 – 21:00

Уваход вольны

 


Вам можа быць цікава

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Выстава Аксаны Еўдакіменка "Каляровыя гісторыі" ў Магілёве

19.12.2025 16:30 - 18.01.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

ОўпэнШафа ў Батумі

21.12.2025 (14:00 - 20:00) аКсяродак (Клдзіашвілі 32)

Зімовы баль у Лошыцкай сядзібе ў Мінску

25.12.2025 (16:00 - 20:00) Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ