Фестываль моладзевых субкультур

22.09.2018 12:00 - 12:00 Гарадскі парк Бясплатнае

Асноўная ідэя мясцовай ініцыятывы «Фестываль моладзевых субкультур «Энергія маладосці» ў тым, каб прэзентаваць розныя моладзевыя субкультуры, прапагандаваць здаровы лад жыцця сярод моладзі, аб’яднаць таленавітую моладзь, прадставіць яе высокія магчымасці, стварыць сучасную спартыўна-забаўляльную пляцоўку, адкрытую для творчых эксперыментаў.

Мы рады таму, што трэці год крок за крокам адраджаем фестывальнае жыццё нашага горада, а таксама вельмі ўдзячны тым, хто быў і застаецца з намі!

Падчас фестываляў праходзілі:
・будаўніцтва і адкрыццё скейт-пляцоўкі са сцэнай
・спаборніцтвы па скейтбордынгу і ВМХ
・спаборніцтвы па Street Workout
・велаквесты і велапрабегі
・спаборніцтвы і майстар-класы па вулічных танцах
・фестывалі фарбаў Холі з удзелам дыджэяў і рэп-выканаўцаў, парад мыльных бурбалак
・опэн-эйр з удзелам беларускіх поп і рок-гуртоў
・фаер-шоу і светлавое шоу
・Доггі-парк – конкурсы сабак
・Дні энергіі – экалагічныя конкурсы і зоны
・майстар-класы па стрыт-арту, пленэры, фотасушка

працавалі: вулічныя тэатры, гарадкі рамеснікаў, фудкорты, пазнавальныя і спартыўна-забаўляльныя пляцоўкі, арт-зоны, зоны здароўя і прыгажосці, дзіцячыя зоны, лазертэг, цір і інш.

Шмат напрамкаў прадстаўляла моладзь з суседніх гарадоў і сталіцы, з іншых абласцей, а Доггі-парк прыцягнуў замежных удзельнікаў. Фестываль наведвалі штогод каля 1000 чалавек.

Падзея ў Вконтакте.


Вам можа быць цікава

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Піўная лекцыя ў Брэсце

19.08.2026 (19:00 - 21:00) ТЦ «Микс» (бар «Люстра») (вул. 28 Ліепня, 37А)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ