Фестываль “Покліч Палесся”

а.г Ляскавічы (Петрыкаўскі раён) Бясплатнае

13 верасня ў а/г Ляскавічы Петрыкаўскага раёна пройдзе трэці, гэтым разам міжнародны, фестываль “Покліч Палесся”. На галоўнай сцэне з 14.00 да 17.30 выступяць ансамбль песні і танца народаў Поўначы “Чукотка”, ансамбль рускай песні “Бабуліны ўнукі”, ансамбль “Чып” (Украіна), калектыў беларускай песні Світанак” (Польшча), Чэн Хао (Кітай), ансамбль танца “Сяброўства” (Беларусь), вакальна-харэаграфічны ансамбль “Гомій” (Беларусь), гурт “Млын сонца” (Беларусь), гурт “Ягорава Гара” (Беларусь).

З 11.00 да 19.00 на адкрытай пляцоўцы Музея прыроды будзе працаваць выстава ручнікоў, арганізатарам якой выступае Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава.

Лепшых рамеснікаў Гомельшчыны можна будзе пабачыць на тэматычных падворках, якія размесцяцца ўздоўж прыпяцкага канала. Кожны раён пакажа асаблівасці традыцыйнай культуры свайго мікрарэгіёна.

На фальклорнай пляцоўцы з 11.00 да 19.30 пройдзе праграма “Палескія гульні”. Выступяць аўтэнтычныя гурты з Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Адкрые праграму гурт з в. Новае Палессе Лельчыцкага раёна, прадстаўнікі якога з’яўляюцца носьбітамі адметнага песеннага стылю, узятага пад ахову дзяржавы як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. З 11.25 да 12.45 на пляцоўцы пройдзе конкурс культарганізатараў. З 12.45 пачнецца другая частка выступу аўтэнтычных гуртоў, сярод якіх “Дубравіца” з в. Рычоў Жыткавіцкага раёна. Прадстаўнікі гурта з’яўляюцца носьбітамі спеўнага стылю Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі, узятага пад ахову дзяржавы як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. З 13.25 да 14.25 працягнецца конкурс культарганізатараў. А 14.25 сустракайце аўтэнтычны гурт “Таняжанка” з легендарнай в.Тонеж Лельчыцкага раёна. Поўную праграму працы фальклорнай пляцоўкі можна паглядзець тут.

Па-за афіцыйнай праграмай застаўся гурт “Міжрэчча” з в. Пагост Жыткавіцкага раёна, захавальнік юр’еўскага абраду “Тураўскі карагод”. Але Кацярына Аляксееўна Панчэня з сяброўкамі не разгубіліся: шукайце іх на падворку Тураўскага масласырзаводу!

З 14.00 да 19.00 пройдзе паказ тэматычных кіна-відэафільмаў пра Палессе ў канферэнц-залі.


Вам можа быць цікава

Віталь Рыжкоў у Варшаве

19.11.2025 (19:00 - 21:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Акустычны Уладзімір Пугач у Вене

26.11.2025 (19:00 - 21:00) The Church (Radetzkystraße 3)

Света Бень і Галя Чыкіс у Вене

27.11.2025 (20:00 - 21:00) Fanialive (U-Bahn Bogen Gürtellinie 22-23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ