Фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова (11-14 лютага)

13.02.2016 12:00 - 21:30 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30); Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57) Бясплатнае

11-14 лютага 2016 г. у Мінску пройдзе пяты, юбілейны Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова. 

13 лютага, субота:

 

Літаратурны музей Петруся Броўкі, вул. К. Маркса, 30

12:00-13:30 – “Беларускі Калегіум” прадстаўляе: круглы стол “Сучасная літаратура: актуальнасць класікі”: Богдан Задура (Польшча), Люба Якімчук (Украіна), Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Андрэй Хадановіч (Беларусь). Мадэратарка Ірына Дубянецкая.

Галерэя TUT.BY, пр-т Дзяржынскага, 57 (ст. м. “Міхалова”)

15:00-16:00 “Пяць сталіцаў паэзіі”

Яўген Бясчасны і Уладзімір Глазаў (Брэст), Алесь Замкоўскі (Віцебск), Крысціна Бандурына, Ларыса Раманава і Наста Шакунова (Гомель), Анатоль Брусевіч і Святлана Куль (Горадня), Дзмітрый Дзмітрыеў (Магілёў). Мадэратар Андрэй Хадановіч.

16:00-16:40 – “Палеміка з аптымізмам. Сучасная славацкая паэзія”: прэзентацыя зборніка. Удзел бяруць Петэр Мілчак і Іван Штрпка (Славакія), а таксама перакладчыкі Павел Рааго і Святлана Рогач. Мадэратарка Святлана Богуш.

16:40-17:00 Музыка: “Nestary Band”: Юры Несцярэнка (вакал, гітара), Віктар Зайцаў (бас-гітара), Яўген Звераў (барабаны).

17:00-18:15Прэзентацыя “Кнігарні пісьменніка”, новага нумара і Бібліятэчкі часопіса “Дзеяслоў”:Валянціна Аксак, Леанід Галубовіч, Леанід Дранько-Майсюк, Людміла Рублеўская, Наталля Русецкая, Сяргей Украінка. Мадэратар Алесь Пашкевіч.

18:15-18:30 Музыка: праект “Мірнае мора”: Юры Несцярэнка (гітара, вакал), Ірына Снапкова (вакал), Віктар Зайцаў (басіст), Яўген Звераў (барабаны).

18:30-19:30 Паэзія народаў “ПрайдзіСвету”: бенефіс перакладчыкаў.

Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Ганна Комар, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Маціеўская, Алег Мінкін, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.

Прэзентацыя кнігі “І боль, і прыгажосць…: Выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага”.

19:30-20:00 “Абрыкосы Данбасу”: Люба Якімчук (паэзія) – Марк Токар (кантрабас).

20:00-21:30 “Вялікае Княства Паэзіі”: міжнародны паэтычна-музычны джэм. Сямён Ханін (Латвія), Мар’юс Бурокас і Дайва Чапаўскайтэ (Літва), Хінемаана Бэйкер (Новая Зеландыя), Богдан Задура (Польшча), Аляксандр Ірванец і Ала Мікалаенка (Украіна), Сесілія Хансан (Швецыя), Алеся Башарымава, Сабіна Брыло, Ігар Кулікоў, Алег Мінкін, Усевалад Сцебурака, Віка Трэнас (Беларусь).

Музыка: Віктар Сямашка, TonqiXod

Мадэратар Андрэй Хадановіч.

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ

Арганізатары — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр.

Партнёры — Шведскі саюз пісьменнікаў, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, Польскі Інстытут у Мінску, Галерэя TUT.BY, Літаратурны музей Петруся Броўкі, Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь, Літаратурны інфармацыйны цэнтр (Славацкая Рэспубліка).

У сёлетнім фестывалі возьмуць удзел паэты з Беларусі, Ізраіля, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Новай Зеландыі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Швецыі.


Вам можа быць цікава

Выстава Анастасіі Мясніковай «Доўгая ноч» у Празе

24.04.2025 19:00 - 15.05.2025 22:00 кватэрная галерэя «Vítězná 15» (Vítězná 419/15)

Галіна Азеран у Берліне

14.05.2025 (20:00 - 22:00) Ballhaus Prinzenallee (33 Prinzenallee)

Фэст «Мюнхеншчына-2025» пад Мюнхенам

27.06.2025 12:00 - 29.06.2025 18:00 Jugendzeltplatz Schwaighölzl

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ