Спектакль «Шчаслівы муж» паводле Францішка Аляхновіча ў Варшаве

23.04.2025 19:30 - 21:00 бар «Backstage» (al. Jana Pawła II 45A) 80 злотых



У сераду, 23 красавіка, у тэатр «Дзея другая» грае ў Варшаве эратычна-музычны эскіз у чатырох дзеях «Шчасьлівы муж» паводле п’есы Францішка Аляхновіча.





Вас чакае «старасвецкая камэдыя пра мяшчанскую Вільню у свежай інтэрпрэтацыі нашага стагоддзя».

У цэнтры сюжэту — прага кахання, спроба быць тым, кім ты не з’яўляешся, і жаданне задаволіць свой юр.

Вясна. Мільён паспешных вырашэнняў, за якімі так камедна назіраць звонку і рабіць выгляд, што цябе гэта не тычыцца.

Жыўцом грае кампазітар. Акторы спяваюць і танчаць. Аўтар на вачах у гледача прыдумляе развязку драмы. І ўсё гэта — каб вы адклалі ўбок свае турботы і проста адпачылі.

Рэжысэр, аўтар адаптацыі — Васіль Дранько-Майсюк

Кампазітар — Ілля Семашкевіч

Мастак, аўтар візуала — Даніла Ганчароў

Мастакі — Глафіра Сцелюкова, Цімафей Шэлег

Малюнкі — Васіль Дранько-Майсюк

Пластыка — Алена Баярава


Акторы:
Васіль Дранько-Майсюк, Алена Баярава, Сяргей Пукст, Маргарыта Яцкевіч, Даніла Ганчароў, Вольга Каралёнак, Арсэн Міраненка.


Квіткі коштам 80 злотых бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Героі беларускіх казак, міфаў і легенд» у Віцебску

31.01.2025 16:00 - 20.04.2025 18:00 музей гісторыі прыватнага калекцыянавання (пр-т Фрунзэ, 13)

Сустрэча «Выгаранне ў эміграцыі» ў Варшаве

19.04.2025 (13:00 - 15:00) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa, 6a)

Вясновы абрадавы карагод «Стрылка» ў Бездзежы

20.04.2025 (15:30 - 17:30) на плошчы ля Троіцкай царквы

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ