Гістарычны клуб у Кракаве абмяркуе рэпрэсіі царызму

16.02.2024 18:00 - 20:00 музей Подгужа (ul. Limanowskiego 51) ад 15 злотых
 

У пятніцу, 16 лютага, беларусы Кракава збіраюцца сустрэчу Гістарычнага клуба.




 Дата: 16 лютага

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: музей Подгужа, ul. Limanowskiego 51, Кракаў 


Тэма — «Рэпрэсіўная палітыка царызму на беларускіх землях у XVIII — першай палове ХІХ ст.»


На сустрэчу завітае кандыдат гістарычных навук Алесь Радзюк. 

Разгледзяць адметнасці стасавання розных відаў рэпрэсіўных элементаў, спосабы іх ажыццяўлення, а таксама іх вынікі і наступствы для Беларусі і яе тагачасных жыхароў. 

Акрамя таго, вас чакае прэзентацыя кнігі «Сем месяцаў у расейскай Польшчы альбо прыгоды англічаніна на беларускіх землях», якую спадар Алесь адрэдагаваў і пераклаў. 


Удзел — данат ад 15 злотых. І зарэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ