Гістарычны клуб у Тбілісі абмяркуе паўстанне Каліноўскага

23.01.2023 18:30 - 20:00 ------------ Бясплатнае

У беларускім каворкінгу «Кропка» пачынаюцца панядзелкавыя заняткі па гісторыі Беларусі! І першы занятак прысвечаны, вядома ж, 160-й гадавіне паўстання Кастуся Каліноўскага!



Дата: 23 студзеня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: 500 м от плошчы Свабоды (адрас дашлюць усім зарэгістраваным), Тбілісі 


Прыходзьце даведацца аб падставах і прычынах гэтай падзеі, узгадаць адметных асобаў, якія ўдзельнічалі ў паўстанні. Абяцаюць інтэрактыў з цікавосткамі, квізамі і падаруначкамі ад вядоўцаў.


Вядоўцы:

спадарыня Святлана, экскурсаводка па Менску і Беларусі;

спадар Раман, выкладчык гісторыі Беларусі.


Удзел вольны. Запісвайцеся праз тэлеграм @Yan_Niakhaichyk.




Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ