Прэзентацыя календара “Горад СОНца” ў Мінску

22.11.2025 18:00 - 19:00 Кнігарня-кавярня "Marks" (вул. К. Маркса, 11) Бясплатна

У суботу, 22 лістапада, у кнігарні-кавярні "Marks" адбудзецца прэзентацыя календара і набораў паштовак “Горад СОНца”.


У 2026 годзе спаўняецца 20 год “Гораду СОНца”, праекту мастака Артура Клінава.

З гэтае нагоды і прэзентуюць новы каляндар з фотаздымкамі з праекта і наборы паштовак, якія падрыхтавала выдавецтва “Тэхналогія”.

Яшчэ вас чакае віртуальная экскурсія ад аўтара.

“Горад СОНца” - горадабудаўнічы ансамбль, размешчаны на тэрыторыі Мінска, які ствараўся як ідэальны горад Утопіі для будучага ідэальнага грамадства.

У кнізе “Малая падарожная кніжка па Горадзе СОНца” Артур Клінаў як архітэктар-горадабудаўнік вядзе экскурсію па Горадзе СОНца, апавядаючы пра яго канцэпцыю, гісторыю з’яўлення, эстэтыку і каноны.

Уваход, выглядае, вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Майстар-класы ў Мінску

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ