Гучныя чытанні ў Кракаве

06.06.2026 16:00 - 18:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатнае
У суботу, 6 чэрвеня, пісьменніцкі клуб LITARALNA ладзіць у Кракаве гучныя чытанні.

Амаль паўгады клуб LITARALNA збіраў пад сваім дахам людзей, неабыякавых да пісьменніцтва.

Паўгады пісалі, шукалі патрэбныя словы, вучыліся, сумняваліся і натхняліся. I вось надышоў час дастаць свае тэксты з шуфлядаў і даць ім быць пачутымі.

Запрашаюць разам падвесці вынікі сезона, пагутарыць, павесяліцца, а таксама стаць першымі слухачамі тэкстаў, якія дагэтуль жылі толькі ў нататніках ды гугл-доках.

Будуць чытаць прозу і вершы на самыя розныя тэмы па-беларуску, па-ўкраінску і па-руску.

Пачастуюць не толькі добрымі тэкстамі. Пацешаць не толькі цікавымі размовамі.

Уваход вольны, рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Фэст «Зорны палац» у Жамыслаўлі

01.08.2026 (16:00 - 23:55) Сядзіба Умястоўскіх (Гродзенская вобласць)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ