«Гуканне вясны» ў Гомелі

26.03.2022 12:00 - 15:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А) Бясплатнае

26 сакавіка філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае разам гукаць вясну.



Дата: 26 сакавіка

Час: 12.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4А, Гомель

Удзельнікі збяруцца каля будынка музея, а пасля:

— пойдуць на ўзбярэжжа ракі Сож;

— паслухаюць ды падпяюць разам сапраўдным старадаўнім веснавым спевам;

— паводзяць карагоды ды пагуляюць у веснавыя гульні;

— паспрабуюць абрадавае печыва — птушачак;

— зробяць пудзіла Зімы;

— прыгатуюць яечню

— і зладзяць шмат іншых цікавых абрадавых дзеянняў.

Традыцыйна чакаюць на гуканні моладзевы спеўны гурт Гомельскага каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага і фальклорны гурт «Стаўбунскія вячоркі» з вёскі Стаўбун Веткаўскага раёна.

Уваход вольны.

Бярыце цёплае адзенне, асабістую рэч, якую можна спаліць як увасабленне таго, з чым жадаеце развітацца ў наступным годзе, свае ўсмешкі, гарбату, нешта да сумеснага стала. Будзем гукаць вясну разам, каб усё расло і квітнела.


Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Кветка-фэст у Гродне

05.09.2026 (12:00 - 18:00) (вуліца Ажэшкі)

Беларускі размоўны клуб у Лодзі

06.09.2026 (14:00 - 16:00) MAL — Miejsce Aktywności Lokalnej (Legionów 20)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ