Гуканне вясны ў Раўбічах

26.03.2023 12:00 - 14:00 музей беларускага народнага мастацтва ад 18 рублёў

26 сакавіка вясну гукаюць у музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах!



Дата: 26 сакавіка

Час: з 12.00

Месца: музей беларускага народнага мастацтва, Раўбічы


Што ж будзем рабіць?

Каб зрабіць усё правільна, даведаемся, як да вясны рыхтаваліся нашы продкі (скарочаная экскурсія па экспазіцыі музея) .

Каб даведацца больш пра нораў нашых бабуль і дзядуль паглядзім батлеечны спектакль.

Каб дапамагчы хуткаму прыходу вясны, будзем рабіць масленічных лялек з тканіны і нітак (вясновых птушак з саломкі).

Каб вясна нас пачула, будзем голасна спяваць і вясну клікаць (дэманстрацыя элементаў абрада ад фальклорнага гурта).

Каб вясна хацела да нас прыйсці, будзем весела скакаць ды ў гульні гуляць (майстар-клас па народных танцах і гульнях).

Каб вясна ведала, як у нас смачна, мы будзем піць гарбату з блінамі.

Працягласць праграмы — 2-2,5 гадзіны.

Кошт — 24 рублі дарослым, 18 рублёў школьнікам. Запісвайцеся загадзя па тэлефонах: +37517 5074469 і +37529 1353241 (Viber).




Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Дзень Гомеля ў Варшаве

12.09.2026 (16:00 - 23:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ