Гукавы перформанс Машы Мароз «Рунь» у Варшаве

23.08.2025 19:00 - 20:00 прастора «Kamień» (Wybrzeże Puckie 1) Бясплатнае



 У суботу, 23 жніўня, у Варшаве адбудзецца гукавы перформанс Машы Мароз «Рунь»





Праект «Рунь» — вынік шматгадовых этнасеміятычных даследаванняў беларускага архаізму, які дэканструюе міфапаэтычныя коды і сімвалы, пераасэнсоўваючы іх для сучаснага культурнага ландшафту.

 Ён прадстаўляе сабой капсульную калекцыя жаночага адзення, заснаванага на этнічных касцюмах і рытуалах Палесся. 

Прэзентацыя праекта разгорнецца ў форме перформансу, які адсылае да касмаганічных міфаў Першай Падзеі.

 Абапіраючыся на ўніверсальную форму карагода — кола адраджэння і гаення, — ён разважае пра рух жыцця па-за лінейным часам і паказвае стварэнне як вечнае разгортванне, касмічны рытм, які рэалізуецца ў «вечным цяпер». 

Першабытны гукавы ландшафт выступу створаць хор «Спевы з-пад моста» і музыкантка Вікторыя Багдановіч. 


Уваход, здаецца, вольны. 




Вам можа быць цікава

Юля Цімафеева ў Берліне

27.06.2026 (14:00 - 16:00) Bebelplatz (Kleines Zelt)

Купалле ў Нацпарку «Прыпяцкі»

04.07.2026 (09:00 - 23:00) Музей пад адкрытым небам

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ