“Галасы паэтаў”. Паэтычная вячора

16.08.2016 19:00 - 20:00 Этнакрама "Цудоўня" (В.Траецкая, 14) кава/гарбата

16 жніўня у “Цудоўні” адбудзецца паэтычная вячора з прэзентацыяй дыску “Галасы паэтаў” і музычна-спеўнай часткай. Удзельнічаюць Таццяна Грыневіч, беларуская паэтка-бардэса, музыка, і Антаніна Хатэнка, пісьменніца-публіцыстка, літаратуразнаўца.

На дыску – аўдыёзапісы класікаў і сучаснікаў беларускай паэзіі, якія самі чытаюць свае творы. Галасы Якуба Коласа, Ларысы Геніюш, Андрэя Хадановіча, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна і іншых пад адной вокладкай…
Са слоў укладальнікаў, дыск задуманы як аўдыёдапаможнік для вывучэння беларускай літаратуры ХХ-ХХІ стст., але запісы кранаюць сэрца любога беларуса і аматара па’эзіі.

На імпрэзе будзе магчымасць у чарговы раз пераканацца ў тым, што вершы не толькі пішуцца і чытаюцца, але і спяваюцца.
Нас чакае выступ Таццяны Грыневіч з песнямі на вершы беларускіх класікаў.

Этнакрама “Цудоўня” (В.Траецкая, 14, “Крама Ц”)
16 жніўня, 19.00
Уваход: кава/гарбата


Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Памідораў і RASTATE у Беластоку

28.08.2026 (19:00 - 21:00) Balance Club (Dr Ireny Białówny 9/1)

Майстар-клас па лінагравюры на тканіне ў Мінску

29.08.2026 (13:00 - 15:30) галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ