Handmade-кірмаш-распродаж. Музычны госць – гурт Re1ikt

07.12.2014 14:00 - 22:00 Jack Club (вул. Няміга, 12) 20 тыс. рублёў

Арганізатары кажуць, што кірмаш мусіць атрымацца канцэптуальным, бо выстаўляцца і прадавацца будуць рэчы з беларускім каларытам, якія цудоўна пасуюць да зімовага сезону: “Мы спадзяемся, што наведнікі змогуць набыць штосьці для сябе, або знайсці незвычайныя калядныя і навагоднія падарункі сваім блізкім”.

У межах мерапрыемства таксама плануюцца майстар-класы рамёстваў і народных спеваў. Завершыцца імпрэза вялікім сольным канцэртам фолк-рок гурта Re1ikt.

Першы беларускі handmade-кірмаш збярэ майстроў, якія займаюцца рознымі рамёствамі: вырабам паштовак, рэчаў з дрэва, скрапбукінгам і інш. Некаторыя з іх правядуць майстар-класы па стварэнні цікавых дызайнерскіх падарункаў.

У музычнай частцы імпрэзы выступяць удзельнікі клуба традыцыйнага мужчынскага спеву “Дунай”, а таксама адбудзецца “Спеўны сход”, падчас якога ягоны кіраўнік Сяргей Доўгушаў з усімі ахвотнымі будзе вучыць беларускія калядныя песні.

Галоўнай музычнай падзеяй вечару стане канцэрт мінскага гурта Re1ikt, які бліжэйшым часам плануе запісаць у Польшчы свой чацвёрты альбом, напалову складзены з перапрацаваных камандай народных песень беларусаў розных рэгіёнаў.

Мерапрыемства пройдзе 7 снежня у мінскім Jack Club (вул. Няміга, 12) з 14 да 22 гадзінаў.

Падрабязная інфармацыя і праграма тут: https://vk.com/pershyzimovyhandmade.

Уваход: 20 тыс. рублёў.

Да ўдзелу ў кірмашы запрашаюцца ўсе ахвочыя майстры і рамеснікі. Каб паўдзельнічаць у мерапрыемстве, тэлефануйце: +375 29 860-42-15 (Сяргей).


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Купалле ў Вашынгтоне

27.06.2026 (17:00 - 20:00) Fletchers Cove Park (4940 Canal Rd NW)

Канцэрт хору «Канкордзія» ў Варшаве

27.06.2026 (19:15 - 21:00) Kościół Akademicki św. Anny (Krakowskie Przedmieście 68)

Васільковы пленэр у музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

28.06.2026 (14:00 - 17:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ