Гародня. Ток-шоў “Дзяцінства па-беларуску: кім мы будзем, калі вырасцем?”

07.05.2015 18:30 - 21:00 Антыкавярня “Жывы час” (вул. К. Маркса, 13/1) Бясплатнае

Кампанія “Будзьма беларусамі!”запрашае на самае сямейнае афлайнавае ток-шоў,  якое адбудзецца ў Гародні 7 мая.

За апошнія пяць гадоў колькасць беларусаў, якія валодаюць беларускай мовай, скарацілася на 14%, і адна з  прычын – дэмаграфічная: беларусаў становіцца меней. Беларускай мовы таксама менее,  бо толькі ў 7 сем’ях са 100 дзеткі з маленства чуюць беларускую мову.  Ці назавуць самыя маленькія грамадзяне краіны сябе беларусамі праз 10-15 гадоў, і калі так, то што яны будуць мець на ўвазе? Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае абмеркаваць, што стаіць за гэтымі лічбамі, і скіраваць zoom калектыўнай увагі на пытанні, з якімі сутыкаюцца ў канкрэтных сем’ях:

“Мы хацелі б размаўляць з сынам па-беларуску, аднак як ён будзе камунікаваць з аднагодкамі?”, “Як можна выхоўваць дзіця па-беларуску, калі навокал усе размаўляюць па-руску?”, “Дзе знайсці дзіцячыя кніжкі і забаўлянкі па-беларуску?”, “Навошта ўвогуле ўсё гэтае “беларускае”, галоўнае, каб вырас добрым чалавекам”…

Самі гарадзенцы і госці мерапрыемства, якія абралі не самы просты шлях выхавання дзетак, раскажуць пра ўласны досвед выхавання і адукацыі сваіх дзяцей па-беларуску і ў беларускай традыцыі. У сустрэчы возьмуць удзел:

– Таццяна Яворская, грамадскі дзеяч, шматдзетная маці, і яе дзеці: Альгерд (12 гадоў) і Рагнеда (11 гадоў);

– Наталля Вашкевіч, мантэсоры-педагог, з сынам Максімам (7 гадоў);

– Святлана Чакушка, адна са стваральнікаў праекта “Забаўлянкі для Янкі”;

Для дзяцей будзе абсталяваная спецыяльная kid’s zone з размалёўкамі, кніжкамі і цацкамі.

Усё, што вы хацелі ведаць пра выхаванне беларускасці, але не ведалі, у каго спытацца!

 

7 мая

Антыкавярня “Жывы час”, вул. К. Маркса, 13/1.

18:30.


Вам можа быць цікава

Выстава «Рай» у Віцебску

21.02.2025 17:00 - 20.06.2025 19:00 арт-прастора «Талстога, 7» (вул. Талстога, 7)

Выстава скетчбукаў у Мінску

04.04.2025 11:00 - 27.04.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Сустрэча «Катынскі расстрэл і Беларусь: ахвяры, архівы, памяць» у Варшаве

24.04.2025 (18:30 - 20:30) факультэт прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта (ul. Dobra 55 (аўд. 2.166, 2 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ