Hello Honey: у Мінску ўпершыню пройдзе вечарына нанаблогераў

14.05.2019 19:00 - 21:00 Галерэя «Ў» (вул. Кастрычніцкая, 19) Уваход вольны

14 мая ў Галерэі «Ў» адбудзецца незвычайная вечарына Hello Honey. Пад адным дахам збяруцца каля 100 будучых лідараў меркаванняў. Спецыяльны госць – спявачка і папулярны YouTube-блогер Лера Яскевіч. Уваход на мерапрыемства вольны (18+), але па папярэдняй рэгістрацыі.

Такога фармату мерапрыемства ў Беларусі яшчэ не было. На адзін вечар вольная прастора Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» ператворыцца ў маштабную пляцоўку па тэставанні навінкі ад кампаніі «Аліварыя».

«Мы запрасілі блогераў-пачаткоўцаў першымі пакаштаваць наш новы прадукт і паўдзельнічаць у конкурсе на найлепшы агляд. Нанаблогеры – гэта новае пакаленне лідараў меркаванняў. Аўдыторыі падабаецца іх шчырасць і прастата, а словы ўспрымаюцца як парада ад сябра. Аўтары 10-ці найлепшых аглядаў атрымаюць прывабны бонус: прыярытэтнае права каштаваць навінкі кампаніі ў шэрагах самых першых», – кажа брэнд-менеджар «Аліварыі» Марыя Міцэвіч.

Першы тэст чакае блогераў-пачаткоўцаў ужо на самой вечарыне. Ім трэба будзе пакаштаваць і ацаніць новы прадукт кампаніі «Аліварыя» – цёмна-бурштынавы мядовы лагер з водарам карамелі Karol Jan Hello Honey. Новае мядовае піва папоўніла лінейку прэміум-гатункаў Karol Jan, якія выпускаюцца з нядаўняга часу ў бутэльках абноўленага дызайну.

Пасля таго як будзе выкананае галоўнае заданне вечарыны, перад публікай выступіць папулярная спявачка і блогер Лера Яскевіч. Акрамя песень з альбома «Прыхільнасць», Лера плануе прадставіць слухачам сінгл з новага альбома, выхад якога запланаваны на чэрвень.

Сустрэча пройдзе 14 мая ў Галерэі «Ў» па адрасе вул. Кастрычніцкая, 19. Пачатак мерапрыемства а 19:00.


Вам можа быць цікава

Выстава Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу» ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 29.03.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Велікодныя матывы» ў Мінску

26.03.2026 15:00 - 19.04.2026 17:00 Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Дзень Волі ў Познані

28.03.2026 (17:00 - 19:00) Плошча Адама Міцкевіча

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

31.03.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ