Гомель. Мастацкая выстава «Low’Z’»

22.08.2015 18:00 - 21:00 Антыкафэ Sweet Home (вул. Працоўная, 3а) Бясплатнае

22 жніўня ў антыкафэ «Sweet Home» пройдзе выстава гомельскай мастачкі Аляксандры Дзідзенка. Карціны мастачкі палохаюць нават яе ўласную маці. Жанчына хавае іх у шафу, каб не натыкацца вачыма.

У 2012 годзе Аляксандра Дзідзенка сумесна з дызайнерам Яўгенам Іванчыкам стварыла арт-праект. Тады пад псеўданімам «Z» яна прадставіла выставу пад назвай «Жанчыны, якіх я бачыла». На карцінах былі намаляваныя мінакі, наведвальніцы супермаркетаў, цыганкі з каралямі з металічных манет.

Новая выстава Аляксандры аб’яднаная думкай, што чалавек не ідэальны. У якасці выразнага сродку выкарыстоўваюцца няправільныя рысы твару: крывыя раты, непрапарцыйна вялікія вочы.

Пасля выставы гасцей чакае вечарынка. Падрабязнасці можна даведацца на старонцы мерапрыемства «Вконтакте». Пачатак выставы ў 18:00.

gomel.today

 


Вам можа быць цікава

Выстава Крысціны Мельнік-Субцэльнай «Перад красой тваёй маўчаць» у Мінску

27.01.2026 17:00 - 15.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Мінску

18.03.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр "Цэнтральны" (пр-т Незалежнасці, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ