Горадня. Прэзентацыя кнігі „Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі”

08.09.2015 18:30 - 20:00 Галерэя "Крыга" (вул. Савецкая, 3) Бясплатнае

Дыскусіі апошніх гадоў вакол постаці Каліноўскага сведчаць як пра вялікае значэнне гэтай асобы для беларускай гісторыі, так і пра актуальнасць ягонай справы.

Якім быў Каліноўскі пры жыцці? Ці маюць шанс даследчыкі зразумець чалавека, які загінуў на віленскай шыбеніцы 10 сакавіка 1864 г.? Як фармаваўся міф Каліноўскага, і якую ролю ён адыграў у найноўшай гісторыі Беларусі?

На гэтыя ды іншыя пытанні спрабуюць даць адказы аўтары зборніка „Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі” (Менск, 2015).

Запрашаем на прэзентацыю кнігі, у якой будуць удзельнічаць гісторыкі Аляксандр Краўцэвіч, Алесь Смалянчук і Аляксандр Радзюк.

Радыё Рацыя

 


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску (18+)

11.03.2026 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Дзень Святога Патрыка ў Вільні

12.03.2026 (19:00 - 21:00) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ