Гораду і свету. Для каго пішуць гарадскія медыі Магілёва?

18.04.2018 18:30 - 18:30 Тайм-кавярня “Неба” (вул. Ленінская, 7, 3 паверх) Уваход вольны

У канцы мінулага года беларуская журналісцкая супольнасць сярод актуальных медыйных трэндаў назвала ВЫБУХ! рэгіянальных выданняў. Інфармацыйны рынак мяняецца: лакальныя медыі займаюць лідарскія пазіцыі ў сваіх рэгіёнах і ў нацыянальных рэйтынгах, а яшчэ ўсё часцей задаюць павестку дня нацыянальным інфармацыйным сайтам.

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” не магла абмінуць увагай такую цікавую і важную тэндэнцыю і разам з Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашае на прэс-клуб.

18 красавіка ў Магілёве мы абмяркуем вагу, поспехі і цяжкасці гарадскіх інфармацыйных і нішавых сайтаў.

Якая місія ў гарадскіх медый: выпускаць інфармацыю для ўсіх альбо фармаваць гарадскі лад жыцця? У чым плюсы і мінусы гэтых стратэгій?

Навошта і як пісаць пра лакальных герояў і лідараў? Дзе іх увогуле шукаць?

Ці магчыма зрабіць з гарадской ідэнтычнасці частку маркетынгавай стратэгіі рэдакцыі, стаць камерцыйна паспяховым і пры гэтым нікога не падмануць?

Ці важна для рэдактараў і аўтараў мясцовых сайтаў, каб іх чыталі па-за межамі родных гарадоў? Што могуць расказаць гораду і свету гарадскія медыі Магілёва?

Разабрацца ў гэтых няпростых пытанняў нам дапамогуць спікеры:

ГАННА ШУТАВА, кіраўніца прафесійнага выдання для рэкламістаў і маркетолагаў Marketing.by;

ЮРЫЙ ПЛОТКІН, рэдактар інфармацыйнага партала Магілёва Masheka.by;

КСЕНІЯ ПЯТРОВІЧ, аўтарка гарадскога часопіса Брэста “БИНОКЛЬ”.

Мы будзем радыя бачыць на сустрэчы прэс-клуба не толькі тых, хто звязаны з медыямі і камунікацыямі прафесійна: журналістаў, блогераў, маркетолагаў, рэкламістаў. Для актыўных і цікаўных жыхароў Магілёва гэта добрая магчымасць даведацца, як выглядае “кухня” гарадскіх сайтаў, і пазнаёміцца з іх стваральнікамі асабіста.

Уваход вольны.

18 красавіка, 18:30.

Тайм-кавярня “Неба” (вул. Ленінская, 7, 3 паверх).


Вам можа быць цікава

Выстава Змітра Жаўнова "Страх і Смех" у Варшаве

11.11.2025 16:00 - 18.12.2025 17:00 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11)

Выстава Кірыла Міхаленкі «Petroleum» у Мінску

17.12.2025 17:00 - 01.02.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Імпрэза “Прыйшла Каляда!” у Мінску

22.12.2025 (14:00 - 16:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ